У панядзелак, 27 жніўня, каля 16.00 на вуліцы Багдановіча ў Слуцку ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў Mercedes-Benz Sprinter. Аўтобус ехаў з боку ў бок, то тармазіў, то разганяўся.
Інспектары спынілі аўтамабіль. Было відаць, што кіроўца п'яны. Sprinter перагналі на штрафстаянку. Там уладальнік машыны дуў у алкатэстар, які паказаў больш за 2 праміле алкаголю. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Затым супрацоўнікі ДАІ з'ехалі на наступны выклік.
Прыкладна праз некалькі гадзін, каля 17.30, у міліцыю патэлефанаваў ахоўнік штрафстаянкі. Ён распавёў, што ўладальнік Sprinter залез у машыну і спрабуе выехаць за межы тэрыторыі.
Ахоўнік паспеў зачыніць вароты стаянкі. І таму кіроўца стаў ездзіць кругамі, спрабуючы знайсці іншы выезд. Парушальніка затрымалі. Гэта грамадзянін Грузіі, які часова пражывае ў Слуцку, яму каля 55 гадоў.