Аляксандр Лукашэнка пры прызначэнні Віталя Воўка памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Віцебскай вобласці растлумачыў прычыны такога кадравага рашэння, паведамляе БелТА.

«Віталь, што тычыцца цябе, вядома, тут размоваў будзе куча. Адны будуць радавацца, другія будуць шкадаваць. У нас жа нямала ў народзе людзей, якія рукі паціраюць: чыноўніку галаву «адсекчы б», «павесіць» кагосьці … розныя будуць пазіцыі і пункты гледжання, — сказаў ён. — Але май на ўвазе: Орша застаецца за табой. Гэта твая зона адказнасці. І я думаю, на гэтай пасадзе ў цябе ёсць магчымасць многія пытанні ўзяць на кантроль, падказаць і арганізаваць, як іх вырашыць. Галоўнае, каб вопыт быў перанесены туды».

У міністра Воўка быў шлях «альбо ў турму, альбо ў Оршу». Але Лукашэнка выбраў трэці варыянт 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0