Дзяўчынку, якая заснула пад дзвярыма, заўважылі суседзі. Ёй 3 ці 4 гады.
Сям’я праблемная, у ёй адбываюцца пастаянныя скандалы. Суседзі, якія знайшлі дзіця, паспрабавалі дагрукацца да бацькоў дзяўчынкі. Бацька лаяўся мацюкамі з кватэры, але дзверы не адчыніў, паведамляе сайт Гродна 015.by.
Пазней Сяргей Базянкоў, намеснік начальніка аддзялення міліцыі, паведаміў, што калі міліцыя прыехала, то дзяўчынка ўжо была ў кватэры. Базянкоў кажа, што гэта звычайная шараговая сям’я. Але чаму дзіця спіць на ганку, бацька патлумачыць не змог.
Праўда, суседзі кажуць, што бачылі, як добра п’яны бацька шпацыруе з дачкой. На заўвагі ён адказваў мацюкамі.
Цяпер сям’ю правераць сацыяльныя службы і органы апекі.
0
0
0
0
0
0