Сёння Алег Гайдукевіч паведаміў, што збіраецца вылучацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Таксама ён выказаў думку, што ідэальным кандыдатам ад апазіцыі была б дэпутат Ганна Канапацкая, зазначае Радыё Свабода.

«Безумоўна, важна, хто будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, — сказаў Алег Гайдукевіч. — У 2015 годзе ніхто з апазіцыі не сабраў 100 тысяч подпісаў. А цяпер будзе яшчэ горш з подпісамі, спадзявацца, як гэта было раней — што ўлады заплюшчаць вочы на сапраўднасць подпісаў — не вельмі правільна. На мой погляд, найлепшым кандыдатам ад апазіцыі была б Ганна Канапацкая. Яна ж стала дэпутатам! Дык вылучайце яе кандыдатам у прэзідэнты. А то Правацэнтрысцкая кааліцыя шукае кандыдата — навошта яго шукаць, калі ён ужо ёсць?»

Таксама Алег Гайдукевіч лічыць, што альтэрнатывай Канапацкай магла б стаць Алена Анісім. «Я не ведаю, ці хоча яна балатавацца ў прэзідэнты, але разглядаць гэтую фігуру таксама неабходна», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0