У Мінску некалькі экіпажаў ДАІ са стралянінай пераследавалі Audi, паведамляе Auto.tut.by.

Інцыдэнт адбыўся 18 верасня, каля 15.20. Відавочцы паведамляюць, што ў пагоні ўдзельнічалі мінімум шэсць экіпажаў ДАІ. «Каля «Кароны» аўтамабіль практычна ўдалося заблакаваць, аднак кіроўца легкавіка здолеў па газонах і тратуарах выехаць з «пасткі». Інспектар ДАІ, нягледзячы на тое, што побач знаходзіліся людзі, пачаў страляць па колах», — распавёў Уладзімір.

Чытачы паведамляюць, што кіроўца Audi працягнуў рух у напрамку вуліцы Прытыцкага і на вуліцы Жудро здзейсніў ДТЗ. Мужчыну затрымалі. Таксама з'явіліся звесткі, што пагоня за гэтай Audi пачалася яшчэ ў Заслаўі. Гэтая інфармацыя правяраецца.

Відэа: Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0