Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, да якога падчас стрыму ўварваўся АМАП, упрыгожыў свае дзверы падзякай міліцыі.

Нагадаем, 30 жніўня ў дом брэсцкага блогера падчас жывой трансляцыі ўварваўся АМАП. У кадры можна было ўбачыць чалавека ў масцы, які крычаў «На зямлю! Рукі за спіну!»

Затым на Пятрухіна завялі крымінальную справу за абразу міліцыянера.

Чытайце таксама: Амапаўцы ў масках у жывым эфіры затрымалі берасцейскага блогера Пятрухіна ВІДЭА

Блогер вырашыў у іранічнай форме падзякаваць работнікам міліцыі, якія яго затрымлівалі.

«Так што, маліцеся хоць зрэдку за здароўе і дабрабыт гэтых добрых людзей, якія не шкадуючы жыцця свайго стаяць на варце нашых правоў, свабод і законных інтарэсаў»,

піша ў фэйсбуку блогер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0