Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў «вельмі сумным» інцыдэнт з расійскім самалётам Іл-20, збітым сірыйскімі сіламі СПА. Пра гэта ён заявіў на сумеснай з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай прэс-канферэнцыі, паведамляе Reuters.

«Наколькі я разумею, загінулі па меншай меры 14 чалавек, і гэта вельмі сумна, але часам такое здараецца», — сказаў Трамп. Ён таксама назваў сітуацыю ў Сірыі пасля знішчэння расійскага самалёта «не вельмі добрай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0