У часе апошняй антыкарупцыйнай нарады Аляксандар Лукашэнка назваў пабудову катэджаў шэрагам высокапастаўленых супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў незаконнай.
Ён запатрабаваў, каб старшыня Менскага аблвыканкаму адмяніў рашэньне пра выдзяленьне зямлі. Ён таксама запатрабаваў, каб уладальнікі катэджаў зьнесьлі іх у трохмесячны тэрмін. У адваротным выпадку, пагражаў ён, дзяржава сканфіскуе будынкі. А.Лукашэнка таксама прызнаўся, што даваў загад, каб зямлю вакол Менскага мора разьмяркоўвалі толькі зь ягонага дазволу.
Катэджы вырасьлі на зямлі летняй дачы ведамаснага садка. Дзялянкі былі атрыманыя чыноўнікамі за сымбалічную плату.

У выніку чыноўнікі, у тым ліку два намесьнікі міністра, страцілі ня толькі грошы, укладзеныя ў будоўлі. але і пасады.

У той жа час у міністэрстве ўпэўненыя, што дзялкі выдзяляліся на законным грунце. Пра гэта ананімны супрацоўнік МУС сказаў інтэрнэт-газэце «Белорусскій партізан». Усе ўчасткі разьмяркоўваў асабіста міністар Уладзімір Навумаў, бо гэтая тэрыторыя аддаўна належала МУС.

На думку гэтага чыноўніка, шум патрэбны быў як нагода, звольніць міністра Навумава на падставе карупцыйнага скандалу
.

Карэспандэнт газэты «Народная воля» пабываў у дачным пасёлку, забудаваным кіраўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў. Такі вось цяперашні дачны стандарт міліцэйскага кіраўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0