Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што яго краіна мае намер працягваць процідзейнічаць спробам Ірана замацавацца ў Сірыі. Ён сказаў, што ўлады краіны будуць «рабіць усё неабходнае для абароны бяспекі Ізраіля», паведамляе Times of Israel.

Ізраільскі вайскова-палітычны кабінет па бяспецы адзначыў, што Ізраіль працягне змагацца з вайсковым замацаваннем Ірана ў Сірыі, захоўваючы пры гэтым каардынацыю з расійскімі вайскоўцамі.

Нагадаем, што пасля таго, як сірыйскі комплекс С-200 памылкова збіў расійскі самалёт, расійскі ўрад абвінаваціў у здарэнні Ізраіль і вырашыў паставіць у Сірыю больш дасканалы комплекс С-300.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0