БелАЗ сумесна з канадскай кампаніяй распрацуе электрасамазвал, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Пархомчык, паведамляе БелТА.

«Мы па гэтым стартапе разлічваем атрымаць фінансаванне ад канадскага ўрада. Ужо ёсць спажывец — міжнародная горназдабыўная кампанія ArcelorMittal», — сказаў Пётр Пархомчык.

Ён таксама адзначыў, што праблема распрацоўкі такога самазвала ў тым, што існуючыя акумулятарныя батарэі дазваляюць самазвалу працаваць на працягу трох-чатырох гадзін пасля зарадкі.

«Нам трэба, каб хаця б восем гадзiн, потым самазвал падзарадзіць на працягу 20-30 хвілін — і паехаў далей. Калі мы гэтую задачу вырашым, то такая тэхніка будзе», — дадаў гендырэктар БелАЗа.

Таксама кіраўнік паведаміў, што БелАЗ да канца 2018 года паставіць у Расію першыя беспілотныя самазвалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0