18 і 19 кастрычніка праезд у Літву праз пункт пропуску «Каменны Лог» можа быць абцяжараны - будуць мяняць дарожнае палатно. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

Работы па замене дарожнага палатна будуць праходзіць у чацвер і пятніцу з 9.00 да 18.00 на тэрыторыі паміж пунктамі пропуску «Каменны Лог» (Беларусь) і «Мядзінінкай» (Літва).

У Дзяржпагранкамітэце папярэдзілі жадаючых перасекчы мяжу пра магчымыя нязручнасці. У ведамстве таксама прапанавалі пры планаванні замежнай паездкі па магчымасці выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0