Дызайнерская студыя Future Life Factory (што можна перакласці як «фабрыка будучага жыцця»), якая з’яўляецца часткай японскай кампаніі Panasonic, распрацавала прыладу пад назвай Wear Space («прастора, якую можна апрануць»).

Фота Panasonic / Future Life Factory

Фота Panasonic / Future Life Factory

Большасць сучасных гаджэтаў служаць адной мэце — даць чалавеку як мага больш інфармацыі. А вось прызначэнне Wear Space цалкам адваротнае. Гэтая прылада абмяжоўвае візуальную інфармацыю і шум з дапамогай тэхналогіі, якая адсякае гукі і звужае гарызантальнае поле зроку на 60%.

Фота Panasonic / Future Life Factory

Фота Panasonic / Future Life Factory

Як мяркуюць распрацоўшчыкі, прыстасаванне будзе карыстацца попытам сярод так званых «лічбавых качэўнікаў» — людзей, якія зарабляюць сабе на хлеб з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі і ўвесь час пагружаныя ў інфармацыйную плынь.

Таксама попыт на Wear Space можа быць сярод працаўнікоў модных цяпер «адкрытых» офісаў, дзе цяжка знайсці зацішны куток, каб сканцэнтравацца на працы, бо навокал занадта шмат раздражняльнікаў.

Ілюстрацыя Unsplash.com

Ілюстрацыя Unsplash.com

Зрэшты, нешта падобнае было вынайдзена даўным-даўно. Гэта конскія навочнікі-шоры. Улічваючы тое, што новы гаджэт мусіць дапамагчы офісным работнікам сканцэнтравацца на працы, то паралелі напрошваюцца самі сабой.

Ілюстрацыя Pixabay.com

Ілюстрацыя Pixabay.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?