www. arms-expo.ru

www. arms-expo.ru

Група кампаній «Мотавіліхінскія заводы», якая знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва, вінная Міністэрству абароны Беларусі, якое накіравала ў Арбітражны суд Пермскай вобласці заяву пра ўключэнне сябе ў рэестр крэдытораў.

Згодна з інфармацыяй з сайта суда, на якую спасылаюцца расійскія СМІ, «Мотавіліхінскія заводы» вінныя абароннаму ведамству Беларусі 20,8 млн расійскіх рублёў. Гэта эквівалентна на дадзены момант каля 320 тыс. далярам. Па якіх кантрактах завінаваціўся Мінску расійскі вытворца, не паведамляецца.

Група «Мотавіліхінскія заводы» — гэта шматпрофільнае аб'яднанне, ваенна-прамысловае падраздзяленне якога распрацоўвае, вырабляе і пастаўляе палявыя артылерыйскія прылады, мінамёты, самаходныя артылерыйскія прылады і рэактыўныя сістэмы залпавага агню (у тым ліку, «Грады», «Смерч» і замяняе апошнія «Тарнада-С »).

У апошнія гады група знаходзілася ў зацяжным крызісе, генеруючы страты і назапашваючы даўгі. Вынікам стала прызначэнне Арбітражным судом Пермскай вобласці ў жніўні мінулага года часовага ўпраўляючага, а ў сакавіку гэтага года - конкурснага ўпраўлення ў рамках справы аб банкруцтве. Даўгі групы на той момант перад крэдыторамі, банкамі і адміністрацыяй Пермскага краю складалі больш за 13,8 млрд рас. рублёў. Па паведамленнях расійскіх СМІ, нядаўна АКБ «Расія» заключыў дамову аб пераўступцы значнай часткі доўгу (7,6 млрд рас. рублёў) дзяржкарпарацыі «Ростех», якой падпарадкаваны «Заводы». Сход крэдытораў, у лік якіх хоча трапіць Мінабароны Беларусі, прызначаны ўжо на 25 кастрычніка гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?