US Navi

US Navi

Верталёт «Сі Хок» Ваенна-марскіх сіл ЗША ўпаў на палётную палубу авіяносца «Рональд Рэйган» ў берагоў Японіі ў Філіпінскім моры, паведамляе газета Мінабароны ЗША Stars and Stripes.

Верталёт пацярпеў крушэнне неўзабаве пасля ўзлёту раніцай 19 кастрычніка, паведамілі ў ВМС ЗША. Некалькі чалавек атрымалі раненні і зараз знаходзяцца пад наглядам медыкаў авіяносца. Жыццям пацярпелых нічога не пагражае, але некаторых з іх плануюць вывезці на бераг.

Якія пашкоджанні атрымалі верталёт і авіяносец, пакуль не паведамляецца. У заяве ВМС ЗША адзначаецца, што карабель працягвае выконваць сваю місію і аднавіў палёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0