Некаторыя маркі паліва падаражэюць на АЗС у Беларусі з 21 кастрычніка на 1 капейку, цана самага папулярнага бензіну АІ-92-К5-Еўра застанецца без зменаў, паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім».
З 21 кастрычніка на аўтазаправачных станцыях Беларусі кошт бензіну АІ-95-К5-Еўра складзе 1 рубель 48 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1,69, ДТ - 1 рубель 48 капеек.
Кошт самага папулярнага ў беларускіх аўтамабілістаў АІ-92-К5-Еўра застаецца без змен - 1,39.
З пачатку года паліва ўжо даражэла два дзясяткі разоў.
0
0
0
0
0
0