Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей у ходзе пасяджэння гарадскога праўлення грэчаскай дыяспары ў Стамбуле заявіў, што Сусветны патрыярхат валодае выключнымі правамі, якія заснаваныя на рашэннях Сусветных сабораў, што робіць яго рашэнні абавязковымі для ўсіх у праваслаўным свеце.

Варфаламей паведаміў, што ў справе наконт аўтакефаліі ва Украіне ён адступаць не збіраецца. На яго думку, Руская праваслаўная царква (РПЦ) рана ці позна падпарадкуецца рашэнню Канстанцінопальскага патрыярхата.

«Падабаецца гэта нашым рускім братам ці не, даволі хутка яны паслухаюцца Сусветнага патрыярхата, паколькі ў іх няма іншага выбару», — сказаў патрыярх.

Ён лічыць, што вырашае ўкраінскую праблему на аснове царкоўнага права, якое дадзена Сусветнаму патрыярхату на Саборах, змагаецца за тое, каб выратаваць праваслаўе ад нацыяналізму, захаваўшы сусветную праваслаўную культуру. У Расіі, паводле яго слоў, дзейнічае «чорная прапаганда» з «добра праплочанымі артыкуламі», якая «б'е па Канстанцінопальскаму патрыярхату».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?