Лёгкаматорны самалёт з маркіроўкай ВПС нацысцкай Германіі ўпаў на шашы ў горадзе Агура-Хілз на паўночны захад ад Лос-Анджэлеса. Пра гэта паведамляе Los Angeles Times.

Пасля падзення самалёт загарэўся, шаша была перакрыта ў абодва бакі. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Паводле звестак уладаў, упаў лёгкі вучэбны самалёт North American T-6 Texan, які выкарыстоўваўся для навучання лётчыкаў у ЗША і ў Вялікабрытаніі падчас Другой сусветнай вайны.

Як перадае тэлеканал Fox-10, самалёт належаў некамерцыйнай арганізацыі Condor Squadron, заснаванай лётчыкамі часоў Другой сусветнай вайны. Арганізацыя кіруе музеямі ваеннай авіяцыі і праводзіць палёты адрэстаўраваных самалётаў падчас парадаў і мерапрыемстваў памяці ветэранаў.

LA Times

LA Times

Як паведаміў тэлеканалу KABC-TV пілот самалёта, інцыдэнт адбыўся з-за праблем з рухавіком. Калі матор заглух, ён прыняў рашэнне садзіцца на свабодны ад машын участак шашы.

Як відаць на фота, апублікаваных у сацсетках відавочцамі аварыі, на крылах у самалёта намаляваны крыжы, якія выкарыстоўваліся як апазнавальны знак ВПС нацысцкай Германіі — Люфтвафэ.

Улады пачалі расследаванне інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0