«Усе тры судны ВМС Украіны, якія парушылі расійскую мяжу, затрыманыя ў Чорным моры, для іх прымусовага спынення ўжывалася зброя», цытуе ТАСС заяву Цэнтра грамадскіх сувязяў ФСБ.

Прычынай затрымання названа тое, што «судны ВМС Украіны «Бярдзянск»,»Нікапаль» і «Яны Капу» у 19:00 мск 25 лістапада ажыццявілі чарговую спробу незаконных дзеянняў у межах тэрытарыяльнага мора РФ» і «небяспечнае манеўраванне».

Паводле інфармацыі ФСБ, «з мэтай прымусовага спынення ўкраінскіх ваенных караблёў ўжытая зброя». «Тром параненым ваеннаслужачым ВС Украіны аказана медыцынская дапамога», — паведамілі ў ФСБ. У спецслужбе падкрэслілі, што пагрозы іх жыццю няма.

Па факце парушэння дзяржаўнай мяжы РФ распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0