Фота ДАІ Мінскай вобласці

Фота ДАІ Мінскай вобласці

Здарэнне адбылося ў Валожынскім раёне 5 снежня ў 00:30 на 53 км аўтадарогі Мінск — Гродна, піша ДАІ Мінскай вобласці.

58-гадовы кіроўца на рэйсавым аўтобусе Neoplan Вільня — Кіеў у напрамку Мінска, на неасветленым участку дарогі наехаў на 35-гадовую мінчанку. Пешаход ад атрыманых траўмаў памерла на месцы ДТЗ.

Кіроўца цвярозы, прышпілены. Другі кіроўца на момант аварыі адпачываў. Пешаход не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0