У Вільні супрацоўнікаў расійскага выдання «Известия» выгналі з выставы Форуму свабоднай Расіі.

Пакінуць мерапрыемства ад іх запатрабавалі галоўны рэдактар крымскататарскага тэлеканала ATR Айдэр Муждабаеў і грамадскі актывіст Эрфан Кудусаў.

«Марш адсюль! Валіце адсюль. Я праз вас выехаў з Крыма. З-за вас татары пакутуюць», — заявіў Кудусаў.

Па словах журналіста Аркадзя Бабчанкі, журналістаў «Известий» таксама аблілі віном са словамі «вы ўсе ў крыві».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0