Раскамнагляд аштрафаваў амерыканскую кампанію Google на 500 тысяч расійскіх рублёў ($7530) за невыкананне расійскага заканадаўства — недалучэнне да Федэральнай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы, паведамляе ТАСС.

Кампанія ва ўстаноўленыя тэрміны не падключылася да сістэмы з пералікам заблакаваных у Расіі сайтаў.

У лістападзе ведамства склала пратакол аб адміністратыўным парушэнні.

Як раней адзначылі ў Раскамнаглядзе, па расійскаму заканадаўству аператары пошукавых сістэм абавязаны знімаць з вынікаў пошукавай выдачы спасылкі на рэсурсы з супрацьпраўнай інфармацыяй. Для гэтага яны павінны падключыцца да федэральнай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы, якая змяшчае пералік забароненых інтэрнэт-рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0