Ад 22 да 25 снежня даішнікі ўвечары і ўначы праводзілі ўзмоцненыя адпрацоўкі. За тры дні выявілі 29 п'яных кіроўцаў.

74 чалавекі кіравалі машынамі, не маючы на тое права.

20 кіроўцаў аштрафавалі за парушэнне хуткасці.

ДАІ нагадвае — штраф за кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення алкаголем ці наркотыкамі караецца штрафам ад 50 да 100 базавых (ад 1225 рублёў да 2,5 тысяч) і пазбаўленнем правоў на тры гады. За кіраванне машынай без правоў пакараюць штрафам ад 5 да 20 базавых (ад 122,5 рублёў да 490 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?