vk.com/vitebsk__jai

vk.com/vitebsk__jai

У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ. Здарэнне адбылося раніцай 14 студзеня на 21-м кіламетры аўтадарогі «Браслаў — Паставы — Мядзел». Сабака раптоўна выбег на дарогу перад аўтамабілем «УАЗ», якім кіраваў 37-гадовы жыхар Браслава. Вадзіцель затармазіў, і машына, якая страціла кіраванне, апынулася на сустрэчнай паласе руху і сутыкнулася з санямі.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, траўмы атрымаў 61-гадовы мужчына, які ехаў на санях. Яго шпіталізавалі ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

На здымках ДАІ відаць, што сабака падчас разбіральніцтва заставаўся на месцы ДТЗ.

vk.com/vitebsk__jai

vk.com/vitebsk__jai

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?