Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што з 1 лютага мінімальны заробак у краіне будзе павышаны на 11% - з 586 да 650 еўра. Гэтая мера закране каля 600 тысяч чалавек.

У апошні час краіну некалькі разоў ратавала ад дэфолту толькі экстранная дапамога міжнародных крэдытораў. Гэтая дапамога аказвалася ў абмен на жорсткія захады па скарачэнні бюджэтных расходаў - у тым ліку заробкаў у дзяржсектары. Дзеянне апошняй з такіх праграм скончылася ў 2018 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0