Абутак у адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы, размешчаным на праспекце Пераможцаў, канфіскавалі яшчэ 10 студзеня супрацоўнікі міліцыі, піша sb.by.

«Быў устаноўлены факт рэалізацыі красовак гандлёвай маркі New Balance без дакументаў, якія пацвярджаюць згоду праваўладальніка на ўвядзенне іх у абарот. Агулам супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі 312 пар абутку больш чым на 78 тысяч рублёў», - удакладніла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Мінска Алена Свірыдава.

У дачыненні да прадпрымальніка, які прадаваў абутак, складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкула «парушэнне аўтарскага права, сумежных правоў і права прамысловай уласнасці». Цяпер яму пагражае штраф у памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь (1 275 — 2 550 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння незалежна ад таго, у чыёй уласнасці ён знаходзіцца, або без канфіскацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0