Міліцыя шукае ў Гомелі жанчыну, якую падазраюць у крадзяжы сабакі. Тойтэр'ера па мянушцы Арнольд пазбавіліся гаспадары, якія пакінулі свайго гадаванца ў фае супермаркета «Веста», размешчанага па вуліцы Мазурава. Крадзеж здарыўся вечарам 20 студзеня, паведамляюць Моцныя навіны.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, жанчына займаецца жабраваннем паблізу гэтай крамы, таксама яе бачылі каля супермаркетаў «Два Гусака» і «Алмі» у гэтым жа мікрараёне. Жанчына можа трымаць кардонную таблічку з тэкстам аб аказанні грашовай дапамогі.

- Прыкметы падазраванай: на выгляд 25 - 30 гадоў, сярэдняга росту. Была апранута: шапка вязаная ярка-бэзавага колеру, куртка пухавік да каленяў цёмна-бэзавага колеру з гарызантальнымі белымі палосамі на грудзях і рукавах, - інфармуе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0