У Віцебску адбыўся суд па забойстве мужчыны, якое здзейсніў яго сусед яшчэ ў красавіку 2018 года.

Мужчыны пасварыліся ў двары дома. Сённяшні абвінавачаны ў той вечар быў п’яны. У выніку ён ударыў апанента нажом у грудзі. Сусед памёр.

На судзе мужчына сцвярджаў, што яго сусед сам параніўся нажом. Але сведкі распавялі, што пасля забойства абвінавачаны вярнуўся дамоў і паведаміў, што «забіў суседа, бо той не зразумеў крык душы», прыводзіць падрабязнасці пракуратура.

Суд Першамайскага раёна Віцебска прысудзіў забойцу да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама мужчыну будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?