У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 13-14 лютага адбываўся разгляд пазову прафсаюзных лідараў (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка да сайта belnovosti.by.

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч. Фота Уладзя Швядовіча.

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч. Фота Уладзя Швядовіча.

Летась гэты партал змясціў на сваёй старонцы артыкул «Фіктыўны РЭП Фядыніча». У матэрыяле вялася гаворка, што Фядыніч і Комлік прысабечылі сабе прафсаюзныя грошы, за якія потым набылі сабе маёмасць. Вось адна з цытат з артыкула:

«Да прыкладу, у 2015 годзе Комлік набыў двухпакаёвую кватэру коштам не менш як 42 тысячы еўра і загарадны дом коштам каля 42 тысячы еўра… Фядыніч жа, як праўдзівы лідар і абаронца працоўных не стаў драбязніцца і ў тым жа 2015 годзе зарэгістраваў дом коштам каля 100 тысяч еўра, пабудаваны на адным з зямельных участкаў пад Мінскам, якія належаць яму».

Фядыніч і Комлік патрабавалі абвяржэння і выбачэнняў. Іх прэтэнзія датычыцца фармулёўкі «на прафсаюзныя грошы».

На іх думку, гэта поўная хлусня, якая не падмацаваная ніякімі фактамі. Аднак суддзя Аляксандр Длужнеўскі адхілі пазоў прафсаюзных лідараў. Бок Belnovosti прадстаўляў адвакат Сяргей Зікрацкі.

Генадзь Фядыніч кажа, што будзе падаваць апеляцыю на рашэнне суда Цэнтральнага раёна.

Заснавальнікам сайта belnovosti з’яўляецца Віталь Кісцерны, у мінулым ён быў начальнікам 3-га ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. Сайт у асноўным працуе з расійскім трафікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?