Пракурор запатрабаваў для 70-гадовага былога галоўнага патолагаанатама Міністэрства аховы здароўя Аркадзя Пучкова 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і папрасіў забараніць яму займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на працягу пяці гадоў, піша Tut.by

Змякчальнымі абставінамі дзяржабвінаваўца папрасіў палічыць чыстасардэчнае раскаянне, стан здароўя абвінавачанага і меры па частковай кампенсацыі ўрону.

У пачатку пасяджэння суда Ленінскага раёна Мінска 25 лютага пракурор заявіў дадатковую суму шкоды ў больш чым 29 тысяч рублёў і дзяржпошліну. Аркадзь Пучкоў пазоў не прызнаў, заўважыўшы, што яны ўжо аплацілі суму шкоды больш за 425 тысяч рублёў і гэтая сума сама па сабе больш за тую, якую яму прад'яўлялі першапачаткова.

Пракурор папрасіў прызнаць істотным тое, што злачынная дзейнасць ажыццяўлялася на працягу доўгага часу — з 2002 па 2017 год. Пры гэтым было шмат эпізодаў хабараў.

- Абвінавачаны абыякава ставіўся да таго, што цэны на рытуальныя прыналежнасці будуць павялічаны прапарцыйна суме хабараў. Канчатковым цяжарам гэта клалася на людзей, якія хавалі сваіх блізкіх, — эмацыйна зазначаў пракурор.

Дзяржабвінаваўца Святаслаў Вялікі, распавядаючы пра момант з хабарамі ад санітараў, заўважыў, што не памятае такога выпадку, калі слухалася справа аб тым, «як начальнік абклаў данінай падначаленых і такі парадак рэчаў захоўваўся гадамі».

- Пры гэтым ва ўстанове працавала камісія па барацьбе з карупцыяй, абвінавачаны ўдзельнічаў у яе працы. Гэта ніяк не перашкаджала яму, як выказаўся адзін з санітараў, браць штомесяц дзесяціну. Падобны выраз нагадвае прыгоннае права, — заўважыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?