У Добрушскай раённай бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр 15-гадовы школьнік, які 22 лютага выпаў з акна шматпавярховіка.

— Раніцай патэлефанавала прыёмная мама Данілы і паведаміла, што ўсё, — распавёў Tut.by дзядуля падлетка.

Нагадаем, раніцай 22 лютага дзевяцікласнік выйшаў з дома ў школу, але да навучальнай установы так і не дайшоў. Каля 10 гадзін раніцы ў цэнтры Добруша пад вокнамі шматпавярховіка са шматлікімі траўмамі яго знайшлі прахожыя. Пазней міліцыянты на дзявятым паверсе знайшлі школьны заплечнік Данілы.

У Добрушы з 9-га паверха ўпаў 15-гадовы падлетак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0