White House

White House

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што лідар КНДР Кім Чэн Ын настойваў на поўнай адмене санкцый, але амерыканскія ўлады не гатовыя пайсці на гэта.

«У асноўным яны хацелі, каб санкцыі былі цалкам знятыя, а мы не хацелі гэтага рабіць», — сказаў Трамп на прэс-канферэнцыі па выніках саміта з лідарам КНДР у Ханоі. Пры гэтым ён адзначыў, што хацеў бы скасаваць санкцыі супраць Паўночнай Карэі, бо верыць у патэнцыял КНДР.

Саміт лідараў ЗША і КНДР завяршыўся датэрмінова. Бакі не дасягнулі ніякіх пагадненняў, паведамілі ў Белым доме. Трамп заявіў, што мог падпісаць дамову з КНДР, але, па яго словах, «лепш зрабіць гэта правільна, чым хутка». Прэзідэнт ЗША дадаў, што тон перамоваў з Кім Чэн Ынам быў дружалюбным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0