(фота - Амір Коэн)
На трэці дзень вайсковай аперацыі «Літы свінец», накіраванай супраць шэрагу наземных аб’ектаў ісламісцкай групоўкі «Хамас», удар, ужо другі, атрымаў і ізраільскі бок. Гэтым разам у горадзе Ашкелон. У паўднёвай частцы гораду — найбліжэйшай да паласы Газы — пачуліся гукі супрацьпаветранай сірэны, і неўзабаве зямлю скаланулі колькі выбухаў. Адна з ракетаў, выпушчаная з устаноўкі «Град», трапіўшы ў будаўнічы аб’ект, параніла 17 будаўнікоў і аднаго забіла. У другой частцы гораду ракета павалілася пасярод жылога раёну, побач з гандлёвым цэнтрам. Але паколькі яна трапіла ў крону дрэва, выбух не прынёс шкоды.
Днём раней яшчэ адна палестынская ракета, пацэліўшы ў жылы дом у горадзе Нэтывот, забіла аднаго ды параніла чатырох ізраільцаў.
Тым часам у паласе Газы сёння ноччу ізраільскія вайскова-паветраныя сілы працягвалі свае атакі: быў зруйнаваны суседні дом, з домам Ісмаіла Ганіі, галавы ўраду “Хамасу” Ісмаіла Ганіі.