Адміністрацыі раёнаў Мінска выдалі 930 дазволаў на продаж кветак да 8 Сакавіка на 200 дадатковых пляцоўках, паведаміла БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

«Кветкі ўжо будуць прадаваць з 6 сакавіка. Самая вялікая гандлёвая пляцоўка размесціцца ў падземным пераходзе на Прывакзальнай плошчы», — распавяла Ніна Емяльянава.

Цана на цюльпаны ў рознічнай сетцы складае ад 1 рубля 40 капеек, на ружы - ад 2,2 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0