Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ сцвярджае, што ўрад у Рыме працуе над тым, каб адмяніць дзеянне міжнародных санкцый супраць Расіі. Пра гэта ён заявіў падчас выступу на знешнепалітычнай канферэнцыі ў Генуі, перадае Reuters.
Контэ падкрэсліў, што антырасійскія санкцыі, уведзеныя пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе, не павінны быць самамэтай.
Паводле яго слоў, абмежаванні супраць Расіі неэфектыўныя і толькі шкодзяць італьянскай эканоміцы.
0
0
0
0
0
0