У выніку маштабнага адключэння электрычнасці ў Венесуэле жыхары краіны ўжо другія суткі застаюцца без святла.

8 сакавіка аднавіць падачу электраэнергіі ўдалося толькі ў сталіцы і сумежных штатах, ды і тое, толькі на кароткі час.

У выніку блэкаўта ў Каракасе абясточаны грамадскі транспарт, назіраюцца збоі ў рабоце міжнароднага аэрапорта Майкеціі.

Акрамя таго, крытычная сітуацыя назіраецца ў медустановах, якія не забяспечаны ўласнымі электрагенератарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0