У Целяханах п'яны пешаход загінуў пад коламі аўтамабіля Audi, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 8 сакавіка, каля 23.55. Кіроўца Audi А4 ехаў па дваровай тэрыторыі і наехаў на мужчыну, што ляжаў.

У выніку пешаход атрымаў цяжкія траўмы і яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе ўдзень 9 сакавіка ён памёр. Вядома, што ён быў п'яным і без флікера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0