У міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што згубіў банкаўскую картку, з якой некалькі разоў спісваліся грошы, піша guvd.gov.by

Было ўстаноўлена, што карткай карыстаецца малады чалавек 16-20 гадоў. Цёмнавалосы хлопец невысокага росту (165-170 сантыметраў), хударлявага целаскладу скарыстаўся ёй ужо тройчы.

Высветлілася, што была згублена бескантактная картка, пры выкарыстанні якой да пэўнай сумы не патрабуецца ўводзіць пін-код. Пра тое, што карту хтосьці знайшоў, мужчына даведаўся пры яе блакаванні ў банку. Да гэтага часу ўжо было спісана каля 30 рублёў.

Хлопец быў апрануты ў зялёную куртку, чорныя штаны, такога ж колеру вязаную шапку і красоўкі. Пры сабе меў чорны заплечнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0