Шэньчжэньскі метрапалітэн запусціў аплату праезду па распазнанні твараў. Тэхналогія працуе з дапамогай 5G-сеткі, а грошы спісваюць з прывязанага спосабу аплаты, паведамляе The South China Morning Post.

Для аплаты праезду пасажырам дастаткова падысці да турнікетаў з адмысловым планшэтам. Перад выкарыстаннем сістэмы трэба зарэгістравацца і прывязаць спосаб аплаты праезду.

Падчас тэставання пасажыры змогуць убачыць інфармацыю пра сябе на асобным экране, у тым ліку здымкі іх твараў, пол, узрост і працягласць знаходжання ў метро.

Пакуль што сістэма працуе ў тэставым рэжыме, у метро Шэньчжэня не ўдакладнілі тэрміны запуску падобнай аплаты на ўсіх станцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0