Чарка ў гонар падпісання дамовы. 2 красавіка 1996 года.

Чарка ў гонар падпісання дамовы. 2 красавіка 1996 года.

2 красавіка афіцыйна лічыцца «Днём яднання народаў Беларусі і Расіі». У гэты дзень у 1996 годзе Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын у Маскве падпісалі дамову аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, з якой пачалася інтэграцыя дзвюх краін. У Мінску ў той дзень адбылася магутная дэманстрацыя пратэсту супраць падпісання гэтага дакумента.

Дамова аб Супольнасці перарасце ў дамову аб Саюзе, а пасля, у 1999 годзе, і аб Саюзнай дзяржаве, якая ператварылася Беларусь у эканамічна і палітычна залежную ад Расіі дзяржаву.

Афіцыйныя ўлады Мінска «Дзень яднання Беларусі і Расіі» адзначаюць, у краіне вывешваюць дзяржаўныя сцягі. Праціўнікі інтэграцыі з Расіяй свята 2 красавіка ігнаруюць.

Чытайце таксама: «Паміж нашымі краінамі няма адчужанасці»: Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіянаў з днём яднання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0