Арганізатары чэмпіянату свету па хакеі ў дывізіёне 1 у Нур-Султане прэзентавалі талісман, які будзе забаўляць заўзятараў на лёдзе «Барыс-Арэны».

Ім стаў снежны барс Барыс. Такую ж назву носіць і хакейны клуб з Нур-Султана.

icehockey.kz

icehockey.kz

Турнір пройдзе з 29 красавіка па 5 мая. У ім бярэ ўдзел і зборная Беларусі, якая выбыла ў першы дывізіён ўпершыню з 2003 года.

Супернікамі нашай каманды будуць зборныя Літвы (матч 29 красавіка), Славеніі (30 красавіка), Венгрыі (2 мая), Казахстана (4 мая) Паўднёвай Карэі (5 мая).

У элітны дывізіён выходзіць дзве каманды. Але зборная Беларусі нават у выпадку няўдачы, у любым выпадку будзе гуляць у эліце праз два гады: ў 2021 годзе ў Мінску і Рызе пройдзе чэмпіянат свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0