ДТЗ адбылося ўчора каля 22:00 на аўтадарозе Р86 Багушэўск — Сянно — Лепель — Мядзел. Прычынай стала дзікая жывёла, што раптоўна выбегла на дарогу перад фурай «Сканія», паведамляе ДАІ Віцебска.

Кіроўца фуры экстранна затармазіў, але не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з мікрааўтобусам. 43-гадовы кіроўца мікрааўтобуса з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0