Маланка ўдарыла ў расійскую ракету-носьбіт Саюз-2.1б з касмічным апаратам Гланасс-М пры старце з касмадрома Плясецк. Пра гэта паведаміў у панядзелак начальнік касмадрома Плясецк генерал-маёр Мікалай Несцячук, піша РИА Новости.
Пры адрыве ракеты ад стартавага стала ў яе ўдарыў разрад маланкі. Нягледзячы на гэта, уся тэхніка адпрацавала штатна, і спадарожнік выйшаў на арбіту ў разліковы час.
«Пуск прайшоў у штатным рэжыме. Надвор'е нам не з'яўляецца перашкодай, мы войскі для любога надвор'я. Гэта яшчэ раз доказ таго, што маланка не можа пашкодзіць нашу ракетна-касмічную зброю», — сказаў начальнік расійскага касмадрома.
Запуск ракеты Саюз-2.1б быў праведзены 27 мая ў 09:23 з пускавой устаноўкі № 4 пляцоўкі № 43 Дзяржаўнага выпрабавальнага касмадрома Плясецк.