Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Па яго словах, 88,5 тысячы беларусаў залежныя ад наркотыкаў, паведамляе Tut.by

На пачатак 2019 года ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 5984 чалавек, асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў і псіхатропаў, з іх 93 чалавекі здзейснілі злачынства, калі былі непаўналетнімі. За захоўванне наркотыкаў без мэты збыту (ч. 1 арт. 328 КК), па дадзеных МУС, пазбаўленне волі прызначаюць 20% асуджаных.

Пік нарказлачынстваў у Беларусі прыпаў на 2014 год - 7139 крымінальных спраў, калі ў краіну трапіў спайс. Да 2018 года колькасць злачынстваў скарацілася да 4906, адзначыў Генадзь Казакевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0