Расія разглядае магчымасць выдачы Беларусі крэдыту ў памеры да ста мільярдаў расійскіх рублёў (каля $3 млрд), каб наша краіна перайшла на разлікі за нафту й газ у расійскіх рублях.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі, паведамляе bdg.by.

Расія зацікаўленая ў такім пераходзе, а кіраўніцтва Беларусі адчайна шукае сродкі, каб зменшыць маштаб эканамічнага крызісу, у які спаўзае краіна.

Пытанне пра выдзяленне Беларусі мегакрэдыту ў расійскіх рублях можа быць разгледжана на чарговай беларуска-расійскай сустрэчы ў вярхах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?