Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 17 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Францыю, а 18 чэрвеня — Нямеччыну, паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.
Праграма візітаў прадугледжвае сустрэчы Зяленскага з кіраўніцтвам краін, кіраўнікамі парламентаў, а таксама прадстаўнікамі бізнэсу.
13 чэрвеня кіраўнік украінскага МЗС Павал Клімкін заявіў у інтэрв'ю ТСН, што візіт будзе для Зяленскага «разведкай боем».
У Францыю Зяленскага раней запрасіў Эманюэль Макрон.
Раней паведамлялася, што прэзідэнту Украіны паступіла запрашэнне ад яго амерыканскага калегі Дональда Трампа наведаць з афіцыйным візітам ЗША.
0
0
0
0
0
0