Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвінаваціў Іран у «абуральным нападзе» на два нафтавыя танкеры ў Аманскай затоцы, паведамляе ВВС.
«Урад Злучаных Штатаў лічыць, што Ісламская Рэспубліка Іран нясе адказнасць за цяперашнія напады ў Аманскай затоцы», — сказаў ён.
Нагадаем, у чацвер раніцай стала вядома, што ў іранскіх водах Аманскага заліва былі атакаваныя два нафтавыя танкеры. Front Altair выконваў заказ для тайваньскай дзяржкампаніі CPC Corp і перавозіў 75 тысяч тон нафты.
Другі пацярпелы танкер належыць японскай кампаніі Kokuka Courageous. Ён перавозіў метанол.
0
0
0
0
0
0