Міжнародныя рэзервы Расіі па стане на 7 чэрвеня склалі $502 млрд. У апошні раз яны складалі больш за $500 млрд у пачатку 2014 — 3 студзеня цэнтрабанк ацаніў іх у $510,5 млрд, а ўжо 10 студзеня — у $499,1 млрд, паведамляе РБК.
Найменшае значэнне за гэтыя пяць гадоў — $350,5 млрд — было зафіксавана ў сярэдзіне красавіка 2015 года. З тых часоў захоўваўся агульны трэнд на рост.
З пачатку 2019 года рэзервы павялічыліся амаль на $35 млрд.
0
0
0
0
0
0