Пасля адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы-2020 супраць каманд Германіі (0:2) і Паўночнай Ірландыі (0:1) зборная Беларусі апусцілася з 81-га на 82-е месца ў рэйтынгу ФІФА. У яе скарбонцы 1286 ачкоў - на 15 менш, чым па выніках папярэдняй класіфікацыі. Столькі ж балаў у актыве ў зборных Ізраіля і Узбекістана.
Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму зборная Бельгіі (1746 ачкоў), адзначае Прессбол
0
0
0
0
0
0