У наступныя месяцы Польшча і ЗША падпішуць пагадненне аб стварэнні Цэнтра баявой падрыхтоўкі на палігоне ў Драўска-Паморскім (Заходняе Памор'е), паведамляе Радыё Польшча.

Па словах міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака, дзякуючы гэтай дамовы амерыканскія салдаты, якія дыслакуюцца ў Польшчы, змогуць сертыфікаваць свае навыкі на месцы.

«Гэта будзе Цэнтр падрыхтоўкі для войскаў з ЗША, але таксама і польскіх жаўнераў. Дзякуючы гэтаму цэнтру, амерыканскім салдатам не трэба будзе выязджаць у Германію, каб пацвярджаць сваю кампетэнцыю на адпаведней падрыхтаваным палігоне », — расказаў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

У цяперашні час у Драўска-Паморскім знаходзіцца Цэнтр падрыхтоўкі Сухапутных войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0