Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За чэрвень у гэты спіс дадалося відэа масавага забойства мусульман у Новай Зеландыі.

Нагадаем, у мячэці «Аль-Нур» горада Крайстчорч 15 сакавіка 2019 года адбыўся тэракт. Мясцовы жыхар Брэнтан Тарант у сакавіку 2019 года забіў 49 чалавек, свае дзеянні ён здымаў на відэа і вёў стрым у сацсетках.

Цяпер распаўсюд гэтага відэа забаронены ў Беларусі.

Таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў і «маніфест», размешчаны Тарантам у фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0